На Старым месце ўсталявалі “Вестуна”

Бронзавую скульптуру “Вястун” усталявалі сёння, 28 лістапада, на Старым месце, у скверыку насупраць СШ №5.

Вышыня фігуры мужчыны – 215-220 сантыметраў, крыху вышэйшы за чалавечы рост. Па словах аўтара скульптуры Уладзіміра Жбанава, рабіць яго ніжэйшым пабаяліся: зраўняўшыся з іншымі аб’ектамі, ён мог “згубіцца” ў наваколлі. Але і вельмі высокім ён быць не мог. “Вястун – гэта Інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы, даводзіў змест іншых дакументаў – быў блізкі да людзей, таму і надта высокім яго рабіць не сталі”, – патлумачыў Уладзімір Жбанаў.

Вястун трымае ў руках грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна: “…а дана грамота в Молодечно в середу декабря 16 день о то ся коньчыла в лето божье 1388″.

“Гэта вельмі сімвалічна, што такая скульптура ўстаноўленая ў старой частцы горада. Сімвалічна і тое, што зроблена гэта напярэдадні 16 снежня – даты, з якой звязана першае ўпамінанне горада”, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Па словах Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з’вяцца “бронзавы конь, які шчыпле траўку”.

Усталяваць скульптуру было няпроста.

 

 

 

 

Палюбавацца на новую славутасць прыйшлі школьнікі.

 

 

У руках вястун трымае грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна.

 

 

 

 

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

No comments yet.

Оставить комментарий

|